Выпускной вечер-2025
Торжественная мероприятие, посвящённое вручению учащимся 9-х...
Организационное родительское собрание для родителей (законных...
Лагерь труда и отдыха «Дружба»
О безопасности на воде в летний период
Сотрудничество с ОАО «Белагропромбанк»
Торжественное мероприятие «Звездный дождь»

Меню сайта

80-ЛЕТИЕ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

2023 god mira i sozidaniya

gmr2018-2020

ярморка вакансий

prokuratura

banners 6

kudapostupat

kudapostupat

portal

ministerstvo

Glub

mir pravo

rooglub2018-09

znai.by

mchs

brsm

brpo

pravo by

Мы  оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

 

 Нядаўна ў нашай школе адбылася прэм'ера: вучні 9 "А" класа паказалі гледачам тэатральную пастаноўку паводле п'есы нашага земляка-суседа з г.п. Докшыцы Фёдара Палачаніна "Сцяпан і Вільяна". А дапамаглі нам ў гэтым настаўнікі і бацькі. 

У аснову сюжэта пакладзена беларуская легенда пра краўца Сцяпана (Хахолка Арцём) і вясковую прыгажуню Вільяну(Янкоўская Даша). Здаецца, шчасце закаханых вось-вось спраўдзіцца. Але ў Сцяпана закахалася мясцовая дзяўчынка Агатка (Сцяпанава Лера), якая, не маючы сіл справіцца з моцным пачуццём, звяртаецца па дапамогу да цыганкі-варажбіткі...

Цыганка (Апяцёнак Ірына), атрымаўшы грошы ад дзяўчыны, хлусіць Сцяпану, што Вільяна сустракаецца з Данікам (Баран Уладзімір). На самай жа справе, юнак - проста добры сусед і адначасова сябар дзяўчыны. Але ж у душы Сцяпана пасялілася рэўнасць, чорная,як сажа, а таксама страх страціць Вільяну. Да таго ж, моцная зайздрасць да сяброў, якія ўжо маюць сем'і, дзяцей. У роспачы кравец вырашае звярнуцца да нячыстай сілы. І тады на дапамогу яму прыходзіць Анёл(Дзяніс Закрэўскі).

Першыя хвіліны галасы вучняў-акцёраў гучалі крыху нясмела, а потым, адчуўшы падтрымку і цікаўнасць залы, артысты цудоўна ўвайшлі ў свае ролі. А гледачы, сапраўды, былі нібы ўзяты ў палон цудоўнай ігрой школьнікаў-артыстаў. Карціна змяняе карціну.І пасля кожнай – шквал апладысментаў. Вось Вільяна давярае сакрэты самаму блізкаму чалавеку – сваёй маці (Сурвіла Аліна), вось яна, жнучы жыта, пранікнёна, як кажуць, сэрцам спявае народную песню “Рэчанька” . А вось Сцяпана запрашае на вечарыну яго сябар Пятрусь(Гайковіч Ігар). Гарачыя апладысменты падарылі гледачы таксама Канцадалаву Аляксею, Саковічу Руслану, Міхалевічу Раману, Сінкевіч Ганне, Раловіч Дашы, Юргелю Аляксандру, Уладзіславу Гаруну.

Дарэчы нагадаць, што сярод артыстаў былі і тыя, каму выпаў вялікі гонар – выступаць на сцэне разам са сталічнымі артыстамі, калі ў Глыбокім праходзіла Свята беларускага пісьменства. Гэта Канцадалаў Аляксей, Юргель Аляксандр і Янкоўская Дар’я.

Вось і фінальная сцэна. Спектакль доўжыўся каля гадзіны, а, здалося,- адно імгненне.І гледачы не спяшаюцца разыходзіцца, нібы хочуць пабыць яшчэ разам,нібы чакаюць працягу…

Настаўнікі, вучні школы выказалі ўдзячнасць таленавітым артыстам, якія так адказна аднесліся да справы.Некаторым з іх давялося вывучыць на памяць вельмі многа слоў. Ад імя артыстаў хочацца сказаць вялікі дзякуй і гледачам, якія вельмі ўважліва слухалі, нібы лавілі вачыма кожны рух артыстаў. О, вялікая таямніца схавана ў гэтым загадкавым слове – тэатр. Від мастацтва, які ўзнік яшчэ ў Старажытнай Грэцыі, працягвае хваляваць нас і сёння. Дапамагае вызваляць тую сілу дабра, якая дадзена Богам кожнаму з нас ад самага нараджэння. Напэўна, сіла яго ў Слове, прапушчаным праз сэрцы артыстаў і якое “было на пачатку”. Мудрае, прыгожае Слова! Ты ратуеш свет.

Самыя шчырыя словы падзякі аўтару п’есы, Фёдару Палачаніну за яго творчасць, якая, па словах самога драматурга, накіравана “супраць зла і несправядлівасці, крыўды і здрады, фанабэрыстасці і маральнай разбэшчанасці-усяго таго, што перашкаджае людзям быць вясёлымі і шчаслівымі, добрымі і справядлівымі, каханымі і любімымі”.

І на прыканцы хочацца яшчэ раз успомніць словы са спектакля, якія належаць абстрактнаму вобразу – Часу: ”Жыццё чалавеку даецца Богам на добрыя справы. Гэта трэба заўсёды помніць і старацца пражыць ахоўвае.Мяняюцца пакаленні, а памяць перажывае стагоддзі”. 

DSCF2779 новый размер           DSCF2740 новый размер

 

DSCF2834 новый размер            DSCF2878 новый размер