“Палітра талентаў Глыбоччыны”, прысвечаная году культуры ў Беларусі


Такой тэме былі прысвечаны дзве экскурсіі ў Глыбоцкі дом рамёстваў. У экскурсіях прынялі ўдзел юныя экскурсаводы музея П.В. Сухога, вучні 8 “А” і 8 “Б” класаў школы пад кіраўніцтвам настаўніцы Рабіза Т.Э.

Экскурсіі ў Доме рамёстваў правяла народны майстар Скавырка Святлана Анатольеўна.
Святлана Анатольеўна пазнаёміла вучняў з работамі народных майстроў Беларусі: Марыі Чаславаўны Ермаловіч і Веры Васільеўны Байковай.

Вучні школы наведалі выставу “Кветкавыя таямніцы” Логвін Валянціны Міхайлаўны і пазнаёміліся з работамі народных майстроў: Віктара Баляслававіча Дудкевіча, Скавырка Святланы Анатольеўны, Клепацкай Кацярыны Віктараўны, Фаміна Арцёма Мікалаевіча, Дземяшкевіч Марыны Леанідаўны.

Віктар Баляслававіч Дудкевіч знаёміць вучняў з першымі беларускімі цацкамі.

Скавырка Святлана Анатольеўна дэманстрыруе вучням работу Ксеніі Скавырка, вучаніцы 8 “А” класа нашай школы.

Святлана Анатольеўна знаёміць вучняў са скарбамі “З бабулінага куфэрка”.

Клепацкая Кацярына Віктараўна знаёміць вучняў з мастацкамі творамі з воўны.

Цацку з воўны “Конік” прадстаўляе Скавырка Святлана Анатольеўна

Фамін Арцём Мікалаевіч, выпускнік нашай школы, расказвае дзецям пра гліну.

Дземяшкевіч Марына Леанідаўна расказвае пра лялечныя традыцыі беларусаў.

У зале “Народнай выцінанкі”


Вось такія галаўныя ўборы з саломкі насілі нашы продкі.

На практычных занятках.

Пішам на бяросце пісьмо падзякі за цікавую экскурсію ў Глыбоцкім доме рамёстваў.
Фатаграфіі і тэкст Рабіза Т.Э.














