Онлайн-мероприятии по кибербезопасности «Диалог о важном»
Урок безопасности
Лагерь дневного пребывания «Радуга»
Экскурсия учащихся 3 «А» и 3 «В» классов в г. Минск
Мастер класс по изготовлению осенних букетов
Участие в V районном Форуме лидеров «БРПО-БРСМ: преемственность поколений»
Линейки, посвящённые окончанию первой четверти

У Год культуры ў нашай школе праводзяцца шмат розных мерыпрыемстваў.
Не так даўно адбылася прэм’ера тэатральнай пастаноўкі паводле камедыі Міхася Чарота “Мікітаў лапаць”.Ролі выконвалі ўдзельнікі арт-студыі “З рога ўсяго многа”:
  • Зоська, вясковая дзяўчына, закаханая ў Саўку, - Алёна Прахажаева, вучаніца 9 “Б”класа
  • Саўка, працавіты хлопец, сустракаецца з Зоськай,- Канцадалаў Аляксей, вучань 11 “А” класа
  • Яўмен, бацька Зоські,- Гайковіч Ігар, вучань 11 “А” класа
  • Дар’я, маці Саўкі,- Пялінак Дзіяна, вучаніца 11 “А” класа
  • Грыпіна, маці Зоські і жонка Яўмена,- Раловіч Дар’я, вучаніца 9 “Б” класа
  • Мікіта, вясёлы хлопец, закаханы ў Зоську,- Хахолка Арцём, вучань 11 “А” класа.
 
Упачатку прагучалі вершы пра родную мову ў выкананні вучняў 11 “А” класа: Марыі
Вашчылавай, Хаданёнка Юрыя, Юргеля Аляксандра. Вучаніца 11 “А” класа Янкоуская Дар’я выканала песню на словы Янкі Купалы, музыка Ігара Лучанка “Спадчына”.
Пад кіраўніцтвам настауніцы беларускай мовы і літаратуры Літвін Марыі Яфімаўны самадзейныя артысты па-майстэрску выканалі сцэны з камедыі. Нібы пад гіпнозам, гледачы час спектакля правялі ў палоне Мельпамены i з задавальненнем захапляліся здольнасцямі артыстаў.
Вучні ўдзячны Марыі Яфімауне за тое, што яна прывівае любоў да роднай мовы, шмат часу аддае на тое, каб раскрыць талент сваіх выхаванцаў.