Выпускной вечер-2025
Торжественная мероприятие, посвящённое вручению учащимся 9-х...
Организационное родительское собрание для родителей (законных...
Лагерь труда и отдыха «Дружба»
О безопасности на воде в летний период
Сотрудничество с ОАО «Белагропромбанк»
Торжественное мероприятие «Звездный дождь»

Меню сайта

80-ЛЕТИЕ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

2023 god mira i sozidaniya

gmr2018-2020

ярморка вакансий

prokuratura

banners 6

kudapostupat

kudapostupat

portal

ministerstvo

Glub

mir pravo

rooglub2018-09

znai.by

mchs

brsm

brpo

pravo by

Мы  оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Напэўна, няма таго чалавека, які не любіў бы казкі – вясёлай, таямнічай, з нязменнай перамогай дабрыні над злом. Вось і акцёры лялечнага тэатра “Батлейка”, пад кіраўніцтвам Місюля Наталлі Эдмундаўны, вырашылі ад сур’ёзных рэчаў зноў вярнуцца да казак. Свята, якое адбылося 18 мая так і называлася – “У гасцях у казкі”.
Вядучыя – Шылёнак Яўгеній (7“Б”клас) і Уласава Настасся (8”Б”) – нагадалі, што некалькі дзесяцігоддзяў назад была тэлеперадача з такой жа назвай, і дзеці кожную пятніцу з нецярпеннем чакалі паказу цікавых кіна- і мультфільмаў.
З многімі героямі казак мы знаёмімся ў раннім дзяцінстве, таму гледачам – вучням 1-4 класаў – была прапанавана віктарына “Вядомыя казкі і казачнікі”, дзе па малюнках відэаслайдаў трэба было назваць казачных персанажаў, назву казкі і аўтара. Актыўнасці юных гледачоў проста не было межаў! Затым вядучыя пазнаёмілі з тэматычнымі групамі казак, алегарычнымі вобразамі лісы, зайца, ваўка, мядзведзя і іншых жывёл.
Паколькі, як было сказана адразу, казкі – справа інтэрнацыянальная, то свята праходзіла на дзвюх мовах – рускай і беларускай. Першы спектакль быў рускамоўны – вядомая казка “Теремок”, але не ў класічным варыянце, а крыху “асучасненая”. Мышка (Саланінка Дзіяна) там наводзіла чысціню,Жабка (Толч Вадзім) любіла спяваць і марыла стаць прымадоннай, Зайка-спартсмен (Пісарэнка Вольга) вучыў усіх рабіць зарадку, Ліса-артыстка (Морхат Сняжана) паказвала, як трэба танцаваць, Воўк (Шылёнак Яўгеній) – як касіць траву і прыбіраць двор, а Мядзведзь (Кабылінскі Яўгеній) – як збіраць маліны. Усё гэта весела каменціраваў скамарох Цімошка (Лаўрыновіч Віталь). І ў гэтым церамку знайшлося месца для ўсіх!
Терем, терем, теремок, он не низок, не высок.
Хоть немножко тесноват, приютил он всех зверят.
Очень дружно мы живём, да и вас к себе зовём.
Приходите, посмотрите, а понравится – живите!
А вось героі беларускамоўнай казкі – “Страшнік Гам”, якую паказалі вучні 8”Б” класа, - аказаліся не такімі дружнымі, як жыхары церамка. Кароўка (Шарабайка Любоў), Баран (Малей Яна), Свіння (Дзялюкін Леанід), Сабака (Павара Уладзіслаў), Кот (Уласава Настасся) пакінулі людзей і пачалі разам жыць у лесе, але выбіралі суседзяў па прынцыпе карысці. І калі да іх папрасіўся Пеўнік (Рачынскі Аляксандр), то яго не прынялі. Тым часам у лесе з’явіўся Страшнік Гам (Галуза Настасся), які рос ад страху іншых і ўсіх глытаў. Кожнага паасобку ён “згамкаў”, але Пеўнік не пабаяўся яго і выратаваў усіх, рзбудзіўшы сонца, якога …баяўся сам Страшнік Гам. У выніку жывёлы весела праспявалі “Хвалу Пеўню” і запрасілі яго жыць да сябе.
Свята прайшло весела, артысты выдатна справіліся са сваімі ролямі. Яны выразна паказалі : толькі разам, дружна, падтрымліваючы адзін аднаго, можна жыць у бяспецы і камфорце. Хочацца спадзявацца, што юныя гледачы зразумелі гэтую думку.