Паход шостага школьнага дня па маршруце “Крылатая Слава Глыбоччыны”
Мэта: 1) Наведаць мясціны г. Глыбокае, якія звязаны з жыццём сям’і Сухіх у Глыбокім. 2) Пазнаёміцца з гісторыяй царквы Раства Прасвятой Багародзіцы, дзе 30 ліпеня 1895 года быў хрышчоны будучы авіяканструктар Павел Восіпавіч Сухой. 3) Даследваць краявід г. Глыбокае з вышыні "птушынага палёту" у час пад’ёму на калакольню царквы; параўнаць фотаздымак часткі г.Глыбокае пачатку ХХ ст. і сучасны краявід, адзначыць змены, якія адбыліся ў нашым горадзе ў пачатку ХХІ стагоддзя.
Працягласць/ адлегласць маршруту – 0,5 км
Маршрут: Музей П.В. Сухога→алея Славы→царква Раства Прасвятой Багародзіцы→будынак былога народнага вучылішча.
Неабходны час: 2 гадзіны 30 хвілін
22 кастрычніка экскурсаводы музея П.В. Сухога разам з бацькамі, вучнямі 5 "Б" і 7 "Б" класаў адправіліся ў паход шостага школьнага дня па маршруце "Крылатая Слава Глыбоччыны". Напярэдадні, увечары, 21 кастрычніка экскурсаводы музея, вучні з 5 "Б" класа перад пачаткам бацькоўскага сходу правялі экскурсію ў музеі П.В. Сухога для сваіх бацькоў.
Экскурсаводы музея: Шаурка Насця, Каралёнак Мікіта, Баговіч Глеб, Гойгель Рома
Канстанцінава Юля расказвае аб Глыбоцкім перыядзе жыцця сям’і Сухіх
Шаурка Насця знаёміць бацькоў з Гомельскім перыядам жыцця П.В. Сухога і яго сям’і.
Баговіч Глеб расказвае аб першых сусветных рэкордах на самалётах АНТ(РД), якія ствараў П.В. Сухой пад кіраўніцтвам А.М. Тупалева.
Гойгель Рома знаёміць бацькоў з сучаснымі рэактыўнымі самалётамі холдзінга “Сухой”
22 кастрычніка ў 9 гадзін раніцы мы накіраваліся па маршруце “Крылатая Слава Глыбоччыны”, наведалі алею Славы, дзе дакрануліся да подыху гісторыі і акцэнтавалі ўвагу на ролю ў гісторыі Глыбоччыны Іосіфа Корсака.
Фота на памяць каля бюста І. Корсака ў час паходу.
Экспанаты аб самалёце “Су-22”, сувеніры ад 21-й авіябазы г. Свідвіна (Польшча) з’явіліся ў музеі П.В. Сухога пасля наведвання музея патомка з роду Корсакаў – Аляксандра Корсака. “Су-22” знаходзіцца на ўзбраенні 21 авіябазы ў Свідвіне.
2 верасня 2012 года на алеі Славы быў адкрыты помнік нашаму земляку, авіяканструктару – Паўлу Сухога.
Фота на памяць каля бюста П.В. Сухому на алеі Славы.
30 ліпеня 1895 года свяшчэннік Іларыён Вільяноўскі хрысціў Паўла Сухога, будучага авіяканструктара ў царкве Раства Прасвятой Багародзіцы.
Нас сустракае краязнаўца Юрый Пятровіч Калбасіч, які знаёміць з гісторыяй храма.
У час наведвання царквы мы пазнаёміліся з галоўнымі абразамі, правіламі паводзін у храме, гісторыяй падзямелля.
На калакольні царквы.
Вось такі цудоўны краявід адкрыўся нам з вышыні “птушынага палёту”.
23 кастрычніка музей П.В. Сухога наведала дэлегацыя з Францыі. Аб сваіх уражаннях па захаванні багатай гісторыі Глыбокагагосці з Францыі напісалі ў кнізе наведвальнікаў музея П.В. Сухога.
Тэкст і фатаграфіі кіраўніка
гуртка “Музеязнаўства” Рабіза Т.Э.