Літаратурна-тэатральная імпрэза “Я шчаслівы, што ў суджаны час нарадзіўся на гэтай зямлі”
Юбілейныя ўрачыстасці – час святочны і радасны. Гэта таксама добрая нагода перагледзець зноў жыццёвы шлях, адзначыць поспехі і дасягненні. Менавіта так – урачыста, радасна, святочна – адзначылі 85-годдзе Ніла Гілевіча ў сярэдняй школе № 1 г.Глыбокае імя П.В.Сухога. Літаратурна-тэатральную імпрэзу “Я шчаслівы, што ў суджаны час нарадзіўся на гэтай зямлі” падрыхтавалі вучні 8”Б”, 9”Б” і 10 класаў пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Місюля Наталлі Эдмундаўны.
Вядучыя Малец Аляксандра і Марыя паведамілі пра дзяцінства і вучобу будучага паэта, дзейнасць выкладчыка літаратуры ў БДУ, захапленне вуснай народнай творчасцю і выданне манагарафій пра розныя жанры фальклору, асноўныя тэмы творчасці.
Удзельнікі лялечнага тэатра “Батлейка” паказалі дзве казкі па вершах Н.Гілевіча – “Казку пра дзівака” (выконвалі ролі Морхат Сняжана, Шылёнак Яўгеній, Лаўрыновіч Віталь, Смоткіна Дар’я і іншыя) і “Казку без канца – для школы і для дому – пра Дзіму Ласунца і пра бабулю Домну” ( Шарабайка Любоў, Малей Яна, Ахвярдзіеў Уладзіслаў, Уласава Настасся).
Прачулы верш пра маці прачытаў Кулікоўскі Мікалай, а Дулінец Вадзім ад імя аўтара прызнаўся ў любові да роднага краю і народа. Многія вершы Н.Гілевіча пакладзены на музыку і сталі сапраўднымі хітамі. Гледачы змаглі ў гэтым упэўніцца, прагледзеўшы запісы з канцэртаў групы “Сябры” і паслухаўшы песні “А я лягу, прылягу”, “Шлях да Беларусі”.
Кранальным момантам свята стала інсцэніроўка верша “А раніцы ўжо не было…”. Радзімай Н.Гілевіча з’яўляецца Лагойшчына – край, дзе ў гады вайны было спалена шмат вёсак. Пасля відэароліка, у якім былі паказаны зверствы карнікаў па вынішчэнні вёскі, яшчэ больш трагічна прагучалі гісторыі юнака (Ластоўскі Дзяніс), дзяўчыны Ермаковіч Кацярына), сейбіта (Якімовіч Аляксей), жняі (Майсіевіч Ірына) , маленькага хлапчука (Альшэўскі Мікіта), што строілі планы на дзень, але былі забіты фашыстамі. Прахажаева Алена з незвычайным драматызмам перадала пачуцці аўтара:
Жыццё Ніла Гілевіча абарвалася незадоўга да яго 85-годдзя. Але ў гэты дзень адчувалася, што ён побач – у прачулых вершах, фотаздымках, песнях. 2016 год абвешчаны Годам культуры, і вельмі прыемна, што вучні 8 -11 класаў змаглі далучыцца да творчай спадчыны гэтага таленавітага паэта, настаўніка, перакладчыка, даследчыка і грамадскага дзеяча.