Інтэлектуальны турнір “І свеціць, свеціць нам ўсім Максім…”, прысвечаны 125-годдзю юбілея Максіма Багдановіча
9 снежня 1891 года ў Мінску нарадзіўся хлопчык, якому было наканавана заззяць яснай зоркай на небасхіле айчыннай літаратуры, - Максім Багдановіч. Гэта імя ведаюць і ўшаноўваюць не толькі на Беларусі, але і ў іншых краінах.
У 2016 годзе ўрачыста адзначаўся 125-гадовы юбілей паэта. У гэты ж дзень – 9 снежня – святкавалі дзень нараджэння класіка і ў сярэдняй школе № 1 г.Глыбокае імя П.В.Сухога. Вучні 9”Б” і 10 класа ў інтэлектуальным турніры “І свеціць, свеціць нам ўсім Максім…” дэманстравалі свае веды пра жыццё і творчасць славутага земляка.
Каманда 9 “Б” класа “Нашчадкі Багдановіча” (Чурко Кацярына, Лобан Настасся, Малей Яна, Васілец Уладзіслава, Шынкевіч Грыгорый, Галавенька Валерый) і каманда 10 класа “Вяночак” (Ермаковіч Кацярына, Дзялюкіна Ганна, Малец Марыя, Прахажаева Алена, Майсіевіч Ірына, Протас Іван) спаборнічалі ў такіх конкурсах, як “Слядамі Максіма Багдановіча”, “Сямейны альбом Багдановічаў”, “Творчая спадчына паэта” і “Гучы, крылатае слова!”.
Трэба адзначыць, каманды падрыхтаваліся грунтоўна. Без цяжкасцяў успаміналі, як пэўныя геаграфічныя мясціны звязаны з жыццём М.Багдановіча, пазнавалі на фотаздымках яго блізкіх і сяброў, дапаўнялі радкі твораў і згадвалі назву, дэкламавалі вершы паэта. Прагучала шмат цікавай інфармацыі пра сям’ю, лёс творчай спадчыны, а чаго не ведалі вучні, расказвала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Місюля Наталля Эдмундаўна, якая з’яўлялася арганізатарам і вядучай конкурсу.
Каманда журы ў складзе Калбасіч М.В., Цімафеевай Н.Б., Аксновіч А.Р., І.А. Лапацкай падлічвала балы, якія атрымлівалі юныя эрудыты. І калі першапачаткова дзевяцікласнікі апераджалі сапернікаў, то ў конкурсе чытальнікаў “Вяночак” агульная колькасць балаў зраўнялась. У выніку абедзве каманды сталі пераможцамі і атрымалі не толькі дыпломы, але і выдатныя адзнакі па беларускай літаратуры.
Трэба дадаць, што свята было ўпрыгожана таксама музыкай і тэатральным відовішчам. Вучаніцы 11”Б” класа Закрэўская Кацярына і Леднік Ганна прачула праспявалі вядомую песню на словы М.Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”, а ўдзельнікі лялечнага тэатра “Батлейка” ( вучні 9 “Б” класа Шарабайка Любоў, Ахвярдзіеў Уладзіслаў, Галуза Настасся, Дзялюкін Леанід, Рачынскі Аляксандр, Уласава Настасся, Малей Яна, Васілец Уладзіслава) разыгралі верш “Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык”.
Папрысутнічаўшы на святкаванні дня нараджэння М.Багдановіча, падарунак атрымалі самі ўдзельнікі і гледачы – яркія эмоцыі ад далучэння да надзвычайнага таленту паэта, а таксама новыя веды пра яго жыццё і дзейнасць.