Выпускной вечер-2025
Торжественная мероприятие, посвящённое вручению учащимся 9-х...
Организационное родительское собрание для родителей (законных...
Лагерь труда и отдыха «Дружба»
О безопасности на воде в летний период
Сотрудничество с ОАО «Белагропромбанк»
Торжественное мероприятие «Звездный дождь»

Меню сайта

80-ЛЕТИЕ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

2023 god mira i sozidaniya

gmr2018-2020

ярморка вакансий

prokuratura

banners 6

kudapostupat

kudapostupat

portal

ministerstvo

Glub

mir pravo

rooglub2018-09

znai.by

mchs

brsm

brpo

pravo by

Мы  оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

            3 лістапада Беларусь адзначала 135-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Я.Коласа.І амаль заўсёды побач з яго імем гучала імя сябра і паплечніка, паэта не менш слыннага і таленавітага – Янкі Купалы. Вось і ў сярэдняй школе № 1 г.Глыбокае імя П.В.Сухога  ўрачыста адзначылі юбілеі двух творцаў у  тэатралізаванай вечарыне “Зямля Беларусі іх гадавала – Колас… Купала”, якая адбылася 15 лістапада. Падрыхтавалі свята вучні 9”Б” класа.
Экскурсаводы Пісарэнка Вольга і Шылёнак Яўгеній расказалі гасцям з Расіі (Смоткіна Дар’я), Украіны (Бабіч Міррына), Польшчы (Морхат Сняжана), а таксама гледачам – вучням 8-10 класаў -  пра сваіх славутых землякоў і паказалі матэрыялы віртуальных экспазіцый: “Жыццёвымі сцежкамі класікаў”, “ Свая Маці-зямля  - Беларусь”, “На скрыжалях сусветнага мастацтва”, “Натхніцелі празорлівых імгненняў”.
 
Канечне, гучалі і несмяротныя творы класікаў. Вучань 10 класа Дулінец Вадзім прадэкламаваў верш Я.Купалы “Мая навука”, вучаніца 9 “Б”класа Юргель Рыма і вучань 4 “А” класа Міхмель Данііл цікава праінсцэніравалі верш Я.Купалы “Сын і маці”, а “госць з Расіі” Смоткіна Дар’я  мілагучна праспявала вядомую песню на словы Я.Коласа “Мой родны кут”.
 Прынялі ўдзел у вечарыне і юныя артысты лялечнага тэатра “Батлейка”. Вучаніцы 6-х класаў Лібоза Юлія, Барэйка Дзіяна, Кавалёнак Алена, Чарапкоўская Вікторыя, Сауліч Ганна з дапамогай пальчаткавых лялек расказалі гледачам  павучальную гісторыю пра свавольніка Савося, якую напісаў Я.Колас. 
 
Не абышлося і без сюрпрызаў. Калі настаўніца беларускай мовы Місюля Наталля Эдмундаўна збіралася праводзіць з вучнямі конкурсы на веданне біяграфій і твораў пісьменнікаў, з’явіўся “школьны вучоны дух, магістр школьных навук” (Ахвярдзіеў Уладзіслаў), які расказаў, чым ён займаецца ў школе і ў чым можа дапамагчы вучням. У канцы экскурсіі ён прапанаваў гледачам разгдаць крыжаванку, што з’явілася своесаблівым падагульненнем усяго сказанага.
Калі экскурсія па музеі літаратурнай славы была закончана, прагучалі такія радкі:
Адзін у полі не воін.
Два берагі у ракі.
Купала і Колас — двое,
як гэтыя два берагі.
Дзякуючы гэтым двум волатам духу беларуская  літаратура сёння мае пашану сярод народаў. Хочацца думаць, што з такой жа пашанай і павагай да  несмяротнай спадчыны Янкі Купалы і Якуба Коласа будуць адносіцца і нашчадкі.