Онлайн-мероприятии по кибербезопасности «Диалог о важном»
Урок безопасности
Лагерь дневного пребывания «Радуга»
Экскурсия учащихся 3 «А» и 3 «В» классов в г. Минск
Мастер класс по изготовлению осенних букетов
Участие в V районном Форуме лидеров «БРПО-БРСМ: преемственность поколений»
Линейки, посвящённые окончанию первой четверти

    У лютым 2022 года ва ўстановах адукацыі вобласці праходзіў творчы праект Challenge#КЛАСна! да Дня роднай мовы. У ім прынялі ўдзел вучні 10 “Б” класа педагагічнай накіраванасці і вучні 6 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Глыбокае імя П.В.Сухога”. Яны прадставілі відэаролік, у якім Піскуновіч Ксенія ў ролі настаўніцы віншавала шасцікласнікаў  з Днём роднай мовы і высвятляла веды вучняў па тэме “Словаўтварэнне”. Рыкаў Максім, Бабаян Арсен, Пяткевіч Ульяна, Адзінец Аляксандра ўспаміналі марфемы  і спосабы словаўтварэння. Цімафееў Іван і Сауліч Алеся выконвалі на дошцы марфемны разбор слоў “родная мова”.  Мацкевіч Лізавета, Татарыновіч Кацярына, Іванкова Вікторыя   агучылі  наступную думку:

    Мову мы права не маем пакінуць. Родная мова не можа загінуць!

    Што нам далі, зберагчы мы павінны, каб захаваць самабытнасць краіны.

    На заканчэнне настаўніца падзякавала вучням і пажадала ўсім: “Будзьма ж на родныя словы багаты!”.

     Усё гэта заняло па часе крыху больш за хвіліну, дыялог адбываўся ў вершаванай форме. Здымкі і мантаж роліка ажыццяўляла Альхімёнак Яна.  Кіраўнік праекта – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Місюля Наталля Эдмундаўна.