Онлайн-мероприятии по кибербезопасности «Диалог о важном»
Урок безопасности
Лагерь дневного пребывания «Радуга»
Экскурсия учащихся 3 «А» и 3 «В» классов в г. Минск
Мастер класс по изготовлению осенних букетов
Участие в V районном Форуме лидеров «БРПО-БРСМ: преемственность поколений»
Линейки, посвящённые окончанию первой четверти

    Велікодны перыяд – час  незвычайнай радасці. У гэтыя дні прынята хадзіць у госці, каб дзяліцца радаснай навіной Уваскрасення Хрыста. Вось і да вучняў 6 “Б” класа СШ № 1 г. Глыбокае імя П. В. Сухога завітаў госць – пратаірэй Мікалай Войтаў.

    Тэм для размоў было шмат: і сутнасць гэтага цудоўнага свята, і Пасхальная Літургія, і народныя традыцыі. Была і яшчэ  адна цікавая нагода для сустрэчы – 500-годдзе выдання  “Малой падарожнай кнігі” Францыскам Скарынам. Вучні разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Місюля Наталляй Эдмундаўнай успомнілі пра гісторыю кнігі, асобу Ф. Скарыны і яго друкарскую справу, а госць распавёў пра асаблівасць  “Малой падарожнй кнігі”, яе вартасць як для вернікаў, так і для свецкіх асобаў. Падчас сустрэчы гучалі прыказкі пра кнігу, радкі паэмы  Ларысы  Геніюш “Францыск Скарына”, а галоўнае,  прыгожыя словы роднай мовы. Вера, Радзіма,  мова, асвета, кніга  цесна ўзаемазвязаны і маюць для чалавека неацэнную каштоўнасць. Гэта думка не раз прагучала падчас сустрэчы.

    Гасціна атрымалася прыемнай, цікавай і нязмушанай. Было дамоўлена і далей  сустракацца ў такім фармаце.