Онлайн-мероприятии по кибербезопасности «Диалог о важном»
Урок безопасности
Лагерь дневного пребывания «Радуга»
Экскурсия учащихся 3 «А» и 3 «В» классов в г. Минск
Мастер класс по изготовлению осенних букетов
Участие в V районном Форуме лидеров «БРПО-БРСМ: преемственность поколений»
Линейки, посвящённые окончанию первой четверти

    Свята “Вас запрашае “Батлейка” ў чарговы раз адбылося ў СШ №1 г.Глыбокае імя П.В.Сухога. Артысты 6 “Б” класа паказалі перад юнымі гледачамі 2 лялечныя спектаклі : “Глядзі ў корань” і “Чароўны арэшак”. Бабаян Арсен, Яленскі Данііл, Цімафееў Іван, Рыкаў Максім, Татарыновіч Кацярына, Пяткевіч Ульяна, Мацкевіч Лізавета, Бадун Сафія, Паўлоўская Лізавета, пераўвасобіўшыся ў вобразы жывёл, страшнага цмока і проста сяброў, імкнуліся данесці да гледачоў сур’ёзныя высновы:

  • Вы па знешнім не судзіце, а ў корань лепш глядзіце.
  • Толькі чыстае сумленне знішчыць зло і разбурэнне.
  • Доўгая ўлада страху можа знікнуць адным махам.
  • І гультайства, і падман вельмі моцна шкодзяць нам.
  • Часта эгаізм, сябры, дружбу можа разбурыць.
  • А ўзаемадапамога прынясе карысці многа.

    Дэбют тэатралізаванага свята спачатку адбыўся  перад вучнямі 6”А” і “В” класаў 20 мая.  А вось 28 мая артыстам  прыйшлося нялёгка:  ім давялося выступіць тройчы – перад  будучымі першакласнікамі, а таксама перад бацькамі і роднымі. Але яны з гонарам вытрымалі гэта выпрабаванне і пацвердзілі  ганаровае званне артыста-лялечніка!